Місюкевіч, на шчасце, знайшоўся на Акрэсціна
Пішам «на шчасце», бо доўгі час пра яго лёс зусім не было звестак. Сувязь з гэтым студэнтам-фізікам перарвалася, калі яго забралі на гутарку ці допыт — пакуль невядома, на што — у КДБ. Ягоны лёс высветліла студэнтка Таццяна Шапуцька метадам эксперымента. Яна проста паехала на Акрэсціна і перадала перадачу на ягонае імя. Прынялі. Значыць, ён там. Наколькі і за што, пакуль невядома. Мабыць, за ўдзел у Плошчы. Можна меркаваць, што яго будуць судзіць за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» па артыкуле Адміністратыўнага кодэкса, але што да святаў яго не паспелі завезці ў суд.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай