Кастусёў звярнуўся да Філарэта
і які перайшоў усялякія межы здаровага сэнсу, справядлівасьці і маралі», — піша ў звароце
«Немагчыма апраўдаць пабітымі шклянымі дзьвярмі мэтанакіраванае зьбіцьцё сотняў мірных грамадзянаў (у тым ліку жанчынаў і пажылых людзей), „канвэерныя“ прысуды на падставе пісаных пад капірку пратаколаў, адмовы ў аказаньні мэдычнай дапамогі пацярпелым, бясконцы шэраг ператрусаў, затрыманьняў, арыштаў, пагрозаў. Немагчыма апраўдаць утрыманьне за кратамі людзей, якія ня толькі ня маюць дачыненьня да хоць якога гвалту ў падзеях 19 сьнежня 2010 г., але і спрабавалі спыніць яго — і сьведкамі гэтага ёсьць літаральна тысячы людзей, якія бачылі ўсё на свае вочы», — адзначае Кастусёў.
«Бесчалавечна, калі людзям, у дадатак да несправядлівага пазбаўленьня волі, яшчэ і беспадстаўна адмаўляюць у магчымасьці спаткацца з блізкімі. Проста жахліва, калі спрабуюць вырваць з родных рук бабулі і дзядулі маленькае дзіця, чые бацькі апынуліся ў турме. Падобныя дзеяньні, пагатоў, калі іх крыніцай зьяўляюцца дзяржаўныя органы, нясуць сур’ёзную шкоду Беларусі, бо раскалываюць грамадзтва, разбураюць самыя асновы міру і спакою ў краіне. Упэўнены, што Вы, як пастыр, таксама падзяляеце гэтую занепакоенасьць, і таму я прашу Вас узьняць свой голас у абарону справядлівасьці і маральнасьці, заклікаць улады да вызваленьня ўсіх зьняволеных паводле палітычных матываў і да спыненьня ўсялякіх рэпрэсіяў, — гаворыцца ў заяве Рыгора Кастусёва, намесьніка старшыні Партыі БНФ,
Радыё Свабода