«Калядоўшчыкі з КДБ» пайшлі па Гомелі

Источник материала:  
06.01.2011 12:03 — Новости Общества

У дадзены момант адбываюцца ператрусы ў Гомелі. У прыватнасці, супрацоўнікі спецслужбаў завіталі ў мясцовы офіс АГП, а таксама на прыватныя кватэры актывістаў Кастуся Жукоўскага і Яўгена Якавенкі.

Тэлефоны актывістаў адключаныя.

Хваля ператрусаў пакацілася па краіне пасля акцыі апазіцыі 19 снежня. Супрацоўнікі КДБ тлумачаць неабходнасць правядзення ператрусаў пошукам доказаў для раскрыцця справы аб масавых беспарадках. З моманту завяршэння выбараў у Беларусі ўжо больш чым паўсотні грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў сустракалі ў сябе «калядоўшчыкаў» з КДБ.

Падзяліцца навіной: 
АП

←Прогноз погоды на 7 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика