Дашкевічу і Лобаву выстаўленае абвінавачанне
06.01.2011 15:55
—
Новости Общества
Сёння ў жодзінскай турме № 8 было выстаўлена абвінавачанне па ч.3 арт 339 КК РБ старшыні «Маладога фронту» Змітру Дашкевічу і кіраўніку менскай суполкі арганізацыі Эдуарду Лобаву.
Абраная мера стрымання — пад вартай тэрмінам на 2 месяцы.
Маладафронтаўцы былі затрыманыя 18 снежня ў Мінску напярэдадні асноўнага дня галасавання. Па версіі следства, з хуліганскіх памкненняў яны беспадстаўна і наўмысна кулакамі і металічным цвікадзёрам збілі двух грамадзянаў.
Падзяліцца навіной:
spring96.org
spring96.org