Давыдзька не збіраецца запрашаць Зімоўскага намеснікам
— Ці не маглі б вы расказаць пра свае планы на новым месцы працы?
— Я так мяркую, што яшчэ ранавата, — я толькі тут разбіраюся ў справах, іх шмат, шмат, шмат. Таму я так думаю, што пэўныя планы ў мяне сфармулююцца ў галаве прыблізна праз тыдзень, не раней. Ва ўсякім выпадку не раней. І ўжо праз тыдзень я з задавальненнем адкажу на ўсе пытанні.
— Я разумею, што кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі паставіў перад вамі грунтоўныя задачы, і хацелася б, хаця б даведацца — з чаго плануеце пачаць? Якія будуць самыя першыя крокі?
— Самыя першыя: параіцца з тымі, хто працуе, паглядзець, што самае лепшае ёсць, паглядзець на тыя памылкі, якія існуюць, на якасць. Пакуль што — з’арыентавацца. Першае — з’арыентавацца. Каб не зрабіць памылкі ў такой складанай і важкай справе.
— Скажыце, а наколькі нечаканым стала для вас гэта прызначэнне?
— Абсалютна нечаканым. Мяне проста выклікалі і прызначылі.
— На якія кадры думаеце абапірацца: будзеце прыцягваць новых, маладых людзей? Ці на тых, хто даўно працуе?
— Рэч у тым, што ў Белтэлерадыёкампаніі склаўся ўжо калектыў. Вельмі моцны, прафесійны. І ў першую чаргу — што тычыцца тэхнічных службаў. А што тычыцца творцаў… Зразумела, трэба будзе крыху іх заахвоціць. Падштурхнуць і заахвоціць, я так мяркую. І адначасова — паставіць задачы цікавыя, і тады ўсё будзе. А што тычыцца кіраўніцтва кампаніі — разбярэмся! Трэба будзе проста паглядзець: хто як працаваў, хто дзе памыляўся, хто — не памыляўся. І зрабіць высновы для сябе.
— А ці не думаеце прапанаваць Аляксандру Зімоўскаму пайсці намеснікам да вас?
— Не, не думаю.
Еўрарадыё