Кнігі на вякі. Сярод лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” — творчы калектыў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”

Источник материала:  
Кнігі на вякі.
Сярод лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” — творчы калектыў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”

Высокую ўзнагароду калектыў атрымаў за стварэнне кніг “Зямля сілы. Белавежская пушча” і “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў”. Вялікія, на некалькі соцень старонак, у дарагім пераплёце, яны — быццам скарб, які нейкім цудам адкрыўся чалавечаму воку.

— Мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым, — расказвае галоўны рэдактар выдавецтва Ларыса Языковіч. — Альбомам пра Радзівілаў мы адкрылі серыю “Энцыклапедыя рарытэтаў”. У Беларусі шмат надзвычай цікавых друкаваных помнікаў, якія ў адзінкавых экзэмплярах знаходзяцца ў архівах ці сховішчах. На жаль, яны даступныя толькі даследчыкам і навукоўцам. Мы хочам паказаць гэтыя бясцэнныя скарбы як мага большай колькасці людзей. Сёлета мы плануем выпусціць два такія рарытэтныя выданні, прысвечаныя тым жа Радзівілам і гораду Ветка, дзе захаваліся стараверскія традыцыі і ўнікальныя старажытныя іконы.Толькі паглядзеўшы на выданні, можна ўявіць, колькі сіл і часу ў іх укладзена. Так, над кнігай “Зямля сілы. Белавежская пушча” пачалі працаваць яшчэ ў 2008 годзе.— Абмяркоўвалі канцэпцыю, падбіралі мастакоў і фатографаў, звярталіся за матэрыяламі ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, архівы і музеі, — расказвае Ларыса Уладзіміраўна. — І ў Белавеж-скую пушчу ездзілі — каб пранікнуцца духам старажытнага лесу. Такія альбомы — не піражкі, якія хутка пякуцца. Працэс можа расцягнуцца на гады. Але дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ён не тармазіўся; мы без цяжкасцей атрымалі дазвол на здымкі ў Белавеж-скай пушчы, на працу ў архівах. Міністэрства культуры дапамагло ў набыцці для радзівілаўскага альбома спецыяльнай паперы, якую мы знайшлі ў Санкт-Пецярбургу. Над кнігамі працавала ўсё выдавецтва. Не толькі рэдактары, але і карэктары, маркетолагі, іншыя спецыялісты. Таму і ўзнагарода Прэзідэнта — заслуга ўсяго калектыву выдавецтва.

←Калядныя варожбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика