Затрыманым расіянам выставілі абвінавачанне
05.01.2011 14:47
—
Новости Общества
Двум грамадзянам Расіі следства выставіла абвінавачанне ў межах крымінальнай справы наконт беспарадкаў 19 снежня ў Мінску.
Пра гэта паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Віктар Новікаў.
Расіяне абвінавачваюцца па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — 15 гадоў зняволення.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё