Актывіст кампаніі «Гавары праўду» з допыту не вярнуўся
05.01.2011 14:56
—
Новости Общества
Уначы прайшоў ператрус на кватэры, якую здымаў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў са сваёй дзяўчынай.
![]() |
Ператрус праводзіў следчы Першамайскага РУУС Мінска Фіцэр Аляксандр.
Самога Паўла адразу павезлі на допыт, з якога ён дагэтуль не вярнуўся. Ператрус доўжыўся да 5 гадзін раніцы і праходзіў у прысутнасьці гаспадыні кватэры і суседзяў.
Па інфармацыі праваабаронцаў, Паўла яшчэ дапытваюць у ІЧУ на Акрэсціна.
Павел Вінаградаў, фігурант «працэсу чатырнаццаці». За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў зімой 2008 быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Працаваў у ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева.
Падзяліцца навіной: