Сем'і палітвязняў пачалі збіраць подпісы пад петыцыяй за вызваленне

Источник материала:  
05.01.2011 20:03 — Новости Общества
Дакумент маюць агучыць на сесіі Еўрапарламента 12 студзеня.

Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне», у якую ўвайшлі блізкія беларускіх палітвязняў, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты, арыштаваных 19 снежня, праз Фэйсбук звярнулася да беларусаў з просьбай аб падтрымцы.

Ініцыятары звароту заклікаюць падпісаць Петыцыю «За вызваленне палітычных зянволеных». Дакумент плануецца агучыць на пазачарговай сесіі Еўрапарламента 12 студзеня.

Тэкст паўстаў у выніку нефармальнай ініцыятывы. Гэтым, магчыма, тлумачыцца разыходжанне тэкстаў яго расейскай і ангельскай версій.

На момант напісання гэтага матэрыяла пад петыцыяй было сабрана 528 подпісаў. Усяго ініцыятары звароту хочуць сабраць 150 тысяч подпісаў.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай
←Ператрус у Віталя Амяльковіча ў Слуцку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика