Журналістку «Белсата» выклікалі ў КДБ у справе Бябеніна?

Источник материала:  
05.01.2011 21:53 — Новости Общества
На допыт выклікалі Вікторыю Колчыну, якая здымае для тэлеканала «Белсат» фільм пра загінулых журналістаў.

Журналістку Вікторыю Колчыну па тэлефоне выклікалі на допыт у КДБ. Ён адбудзецца 6 студзеня, а 12 гадзіне. У размове ёй патлумачылі, што хочуць

«паразмаўляць наконт Зміцера Бандарэнкі».

Зміцер Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саннікава (як і ён сам) утрымліваецца ў ізалятары КДБ у Менску. Яму выстаўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у беларускай сталіцы 19 снежня. Зміцер Бандарэнка быў таксама сябрам Алега Бябеніна.

Вікторыя Колчына цяпер здымае для тэлеканалу фільм пра беларускіх журналістаў, якія загінулі ў выніку сваёй прафесійнай дзейнасці пры нявысветленых абставінах. У справе Алега Бябеніна яна некалькі разоў спрабавала звязацца са Зміцерам Бандарэнкам.

***

Нагадаем, цела Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі летась 3 верасня на ягонай дачы пад Менскам. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці стала самагубства. Сябры і калегі мяркуюць, што гэта забойства. Алег Бябенін заснаваў і кіраваў буйным апазіцыйным інтэрнэт-рэсурсам«Хартыя-97» (charter97.org). Падчас прэзідэнцкіх выбараў ён меўся быць адной з ключавых асобаў у камандзе Андрэя Саннікава.

Сёння стала вядома, што пракуратура Менскай вобласці паўторна адмовіла распачынаць крымінальную справу па факце смерці Бябеніна.

«Версія аб самагубстве не ставілася пад сумненне»,

 — цытуе «Інтэрфакс-Захад» памочніцу пракурора Менскай вобласці Таццяну Калініну. Яна таксама паведаміла, што падчас дадатковай пракурорскай праверкі «дакладна ўсталяваць» матывы самагубства аказалася немагчыма.

Падзяліцца навіной: 
belsat.eu

←Ператрус у Васьковіча (Мар'іна Горка)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика