Расійскія філолагі дэманстратыўна ігнаруюць Лукашэнку
04.01.2011 11:37
—
Новости Общества
Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў пад зваротам у абарону свайго беларускага калегі — гісторыка літаратуры Аляксандра Фядуты, затрыманага ў Мінску ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Подпісы збіраюцца ў сацыяльных сетках і ў Інтэрнэце, і колькасць людзей, якія падпісаліся павялічваецца з кожным днём, перадае href="http://www.nv-online.info" target="_blank">«Народная воля».
У звароце да прэзідэнта і ўраду Расіі ўтрымоўваецца заклік паўплываць на беларускія ўлады і «растлумачыць ім, што без прызнання законнасці апазіцыі і дыялогу з ёю… не толькі заходнія краіны, але і Расія не змогуць гаварыць ні аб якой дэмакратыі ў Беларусі».
Пад лістом ужо стаяць подпісы дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Эстоніі, Італіі, ЗША, Беларусі.
Да Аляксандра Лукашэнкі калегі Фядуты падкрэслена вырашылі не звяртацца.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё