Прайшоў ператрус у супрацоўніцы «Вясны» Насты Лойкі

Источник материала:  
04.01.2011 12:48 — Новости Общества
Як стала вядома «Нашай Ніве», прыблізна, а 12-ай гадзіне 4 студзеня у дзверы кватэры, дзе разам з маці пражывае праваабаронца Наста Лойка пагрукалі невядомыя.

Яны паведамілі, што з’яўляюцца супрацоўнікамі КДБ і прыйшлі з вобшукам.

У той момант у кватэры знаходзілася толькі маці Насты. Яна дзверы адчыняць адмовілася. А калі «калядоўшчыкі» сышлі, жанчына проста выйшла з кватэры.

У 12.30 супрацоўнікі спецслужбаў вярнуліся. На гэты раз пазванілі наўпрост Насці Лойцы і паведамілі, што калі яна не прыедзе дадому, то яны пачнуць ламаць дзверы. Дзяўчына падпарадкавалася.

Падчас ператрусу супрацоўнікам КДБ не ўдалося знайсці ніводнага кампутара, альбо нават маленькай флэшкі. У выніку супрацошўнікі спецслужбаў забралі старыя маладафронтаўскія улёткі.

Пасля гэтага, а 16-ай гадзіне, Насту Лойку адвезлі ў КДБ, дзе мае адбыцца допыт. Лойка праходзіць па справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў якасці сведкі.

Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя «Вясна» была адной з першых, куды супрацоўнікі спецслужб прыйшлі з вобшукамі. Ноччу з 19 на 20 снежня у офіс «Вясны» прыходзілі двойчы. Пазней ператрус таксама адбыўся ў праваабаронцы Алены Танкачовай.

Падзяліцца навіной: 

←Прогноз погоды на 5 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика