Галандскі дэпутат паставіў пытанне аб прызнанні беларускай апазіцыі законнымі прадстаўнікамі Беларусі

Источник материала:  
04.01.2011 16:18 — Новости Общества
Пітэр Омтзігт звярнуўся да Камітэта Міністраў Рады Еўропы з патрабаваннем прызнаць апазіцыю як законнага прадстаўніка беларускага народа.

Галандскі дэпутат паставіў пытанне аб прызнанні беларускай апазіцыі законнымі прадстаўнікамі Беларусі

«Сітуацыя ў Беларусі выклікае моцную трывогу.

Таму сёння я вынес гэтыя пытанні на абмеркаванне Камітэта Міністраў Рады Еўропы. Яны будуць у хуткім часе апублікаваныя, і я спадзяюся атрымаць адказы Савета міністраў, які складаецца з 47 міністэрстваў замежных спраў», паведаміў дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянскай дэмакратычнай партыі (CDA), сябар Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Пітэр Омтзігт.

«Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 снежня 2010 г. былі праведзеныя несумленна», адзначае палітык.

Дэпутат паставіў перад міністрамі наступныя пытанні:

— Ці згодны Камітэт Міністраў з тым, што пазбаўленыя волі кандыдаты з’яўляюцца палітзняволенымі, або яны давяраюць бесстароннасці беларускай судовай сістэмы?

— Ці будзе Камітэт Міністраў абмяркоўваць і ўводзіць забарону на выдачу віз для беларускіх чыноўнікаў у сувязі з тым, што кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца ў турме?

— Ці зробіць Камітэт Міністраў афіцыйную заяву са сваёй пазіцыяй і асуджэннем бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі?

— Ці наладзіць цяпер Камітэт Міністраў афіцыйныя сувязі з апазіцыяй як законнымі прадстаўнікамі беларускага народа?

— Ці можа Камітэт Міністраў адказаць на гэтыя пытанні перад тым, як адкрыецца першая частка сесіі Парламенцкай Асамблеі ў 2011?

Падзяліцца навіной: 
charter97.org

←В Мозыре будет построена крытая ледовая арена на тысячу мест

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика