Літва з заявамі пра санкцыі супраць Лукашэнкі не спяшаецца

Источник материала:  
04.01.2011 17:58 — Новости Общества
Тым часам як Нямеччына і Швецыя ўсё гучней кажуць пра магчымыя санцыі да прадстаўнікоў беларускай улады, літоўскі міністр Аўдроніс Ажубаліс кажа, что трэба дачакацца супольнага рашэння ўсіх краін ЕС.

«Асноўная наша праца ў Еўрапейскім Саюзе ў гэтым месяцы — абмеркаванне, каб знайсці супольны адказ на падзеі ў Беларусі», — адказаў літоўскі міністр нямецкаму падчас тэлефоннай размовы, паведамляе «Lietuvos rytas».

Амбасады краін ЕС у Беларусі рыхтуюць новы «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, які перададуць у Брусэль у пятніцу. Дыпламатычная крыніца паведаміла папулярнаму еўрапейскаму інтэрнэт-выданню EUobserver, што ў чарнавым варыянце спісу — больш за 100 чыноўнікаў. Нагадаем, што ў «чорным спісе», які дзейнічае цяпер, імёны 40 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

У лістападзе 2010 года Савет міністраў ЕС працягнуў замарозку візавых абмежаванняў да беларускіх чыноўнікаў на год. У тым самым рашэнні еўрапейскіх міністраў адзначаецца, што візавыя забароны могуць быць вернутыя ці знятыя ў любы момант — у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі. Студзеньскае паседжанне Савета міністраў ЕС разгледзіць гэтае пытанне.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Виновата ли строящаяся организация, если с ее территории улетела краска и запачкала куртку прохожего?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика