Дзмітрыеў таксама адмяніў прэс-канферэнцыю

Источник материала:  
04.01.2011 12:08 — Новости Общества

Дзмітрыеў таксама адмяніў прэс-канферэнцыю


Раніцай 4 студзеня прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Юлія Рымашэўская пацвердзіла ў размове з карэспандэнтам "Нашай Нівы", што запланаваная на 4 студзеня прэс-канферэнцыя Андрэя Дзмітрыева не адбудзецца.

"Намі было прынятае рашэнне, што ў дадзенай сітуацыі правядзенне прэс-канферэнцыі немэтазгоднае. Аднак у бліжэйшыя дні Андрэй Дзмітрыеў дасць разгорнутае інтэрв’ю, у якім пастараецца даць усе магчымыя адказы", — паведаміла Юлія Рымашэўская.

Нагадаем, што Андрэй Дзмітрыеў, які кіраваў штабам Уладзіміра Някляева, быў затрыманы раніцай 20 снежня і змешчаны ў СІЗА КДБ. Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. Раніцай 3 студзеня Дзмітрыеў быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

На дадзены момант у СІЗА КДБ утрымліваюцца іншыя давераныя асобы Уладзіміра Някляева (Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк), а таксама сам былы кандыдат у прэзідэнты. Усіх іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
←В Минске подготовлены дополнительные площадки для складирования снега

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика