У Мінску павялічаны падатак за ўладанне сабакамі

Источник материала:  

У Мінску з 1 студзеня ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарсавета нумар 60 павялічаны падатак за ўладанне сабакамі, паведамляе БЕЛТА.

Плацельшчыкамі падатку з'яўляюцца фізічныя асобы, якія пражываюць на тэрыторыі Мінска і маюць сабак ва ўзросце трох месяцаў і старэйшых.

Стаўка падатку за ўладанне сабакам вышынёй 70 см у карку і больш складзе 1,2 базавай велічыні за месяц (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.), раней яна складала 0,7 базавай велічыні. За сабаку вышынёй ад 40 да 70 см у карку ўладальнік заплаціць 1 базавую велічыню за кожны месяц (было 0,5 базавай велічыні), да 40 см — 0,4 базавай велічыні (было 0,15). Уладальнікі сабак, пароды якіх уключаны ў пералік патэнцыяльна небяспечных, будуць плаціць 1,5 базавай велічыні за месяц (было 1,3).

Ад падатку вызваляюцца ўладальнікі сабак — інваліды па зроку, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з'яўляецца жыццёвай неабходнасцю, а таксама непрацуючыя пенсіянеры, інваліды І і ІІ груп пры адсутнасці сумесна пражываючых працаздольных членаў сям'і. Акрамя таго, вызвалены ад выплаты падатку жыльцы індывідуальных жылых дамоў, пры ўмове ўтрымання імі не больш як аднаго сабакі, які не з'яўляецца крыніцай атрымання дадатковых даходаў.

←Упущенная выгода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика