Нашумелы "Сучасны беларускі каляндар" днямі пабачыў свет

Источник материала:  

Літаратура ў здымках

А ў інтэрнэце адбылася яго прэзентацыя

Нашумелы "Сучасны беларускі каляндар" днямі пабачыў свет"Сучасны беларускі каляндар", аўтарамі якога з'яўляюцца Валерый Сафонаў і Валянцін Свіягін, — гэта вялікі альбом з фотаздымкамі. Але фотаздымкі не звычайныя, а адмысловыя — сучасныя і беларускія. Кожнаму з 12 месяцаў новага 2011 года ў календары адпавядае свой жаночы вобраз. Для праекта сфатаграфавалася 12 сучасных беларускіх літаратарак: Тамара Лісіцкая, Віка Трэнас, Дыяна Балыка, Алена Ярмаловіч, Наталля Батракова, Света Бень, Вольга Тарасевіч, Вольга Гапеева, Вольга Акуліч, Яўгенія Пастэрнак, Валерыя Кустава, Ганна Альхоўская.

Пад фотаздымкамі пісьменніц змешчана сціслая інфармацыя пра іх. І на календары кожная па-свойму адзначыла месяц, які ўвасабляла, — кружочкамі ад рукі абведзены важныя, на думку жанчын, даты месяца: "Мой Д.Н.", "Міжнародны дзень роднай мовы", "Пачаць новую кнігу", "Сусветны дзень акіянаў", "Дзень народзінаў Якуба Коласа" і інш. Такім чынам, уладальнікі "Сучаснага беларускага календара", чый своеасаблівы лозунг, дарэчы, "Праўдзівая жаночая песня", могуць бліжэй пазнаёміцца з асобамі пісьменніц.

— Ідэя тэматычнага календара прыйшла мне ў галаву, калі я на свае вочы пабачыў, як здымаецца фільм паводле кнігі Тамары Лісіцкай. Я літаральна адкрыў для сябе сучаснага беларускага аўтара. Але ёсць яшчэ нехта! І цалкам магчыма, што я не адзін пра гэта не ведаю. Пачаў шукаць. І знайшоў дванаццаць прыгожых, разумных, таленавітых, творчых жанчын. Думаю, што яны вартыя таго, каб прадстаўляць не толькі саміх сябе, але і нашу сучасную літаратуру, — лічыць Валерый Сафонаў, дырэктар рэкламнага агенцтва "Ікселент", якое, дарэчы, разам з друкарняй "Поліпрынт" і працавала над календаром.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

←Упущенная выгода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика