Цэны на газ прыродны ў Беларусі з 1 студзеня для юрыдычных асоб і ІП павялічаны на 11,9 працэнта

Источник материала:  

Цэны на газ прыродны ў Беларусі з 1 студзеня 2011 года для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічаны на 11,9 працэнта, у доларавым эквіваленце з $246,47 да $275,87 за 1 тыс. куб. м без ПДВ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Павелічэнне цаны на газ звязана з падаражэннем у 2011 годзе цаны куплі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі, змяненнем агульных эканамічных умоў гаспадарання. Таксама павялічаны тарыфы на электрычную энергію, што адпускаецца РУП электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга". Для прамысловых і прыраўнаваных да іх спажыўцоў яны ўзрастуць на 10 працэнтаў, для непрамысловых спажыўцоў (бюджэтныя, іншыя спажыўцы), вытворчых патрэб сельскагаспадарчых спажыўцоў — на 15 працэнтаў. Тарыфы на цеплавую энергію, што адпускаецца РУП электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга", павялічаны таксама на 15 працэнтаў.

←Упущенная выгода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика