Набылі моц змяненні ў падатковым заканадаўстве
Як паведамілі ў Міністэрстве фінансаў, у аснове змяненняў ляжаць тры асноўныя кірункі. Скарочана колькасць падаткаў, што дазволіць знізіць падатковую нагрузку на эканоміку. Скарочана перыядычнасць выплаты падаткаў і падачы падатковай дэкларацыі. Гэта знізіць часавыя і працоўныя затраты падаткаплацельшчыка на выплату падаткаў. Удасканалены механізм збірання асноўных парадкаў і пашыраны інвестыцыйныя льготы.
У прыватнасці, з 2011 года адмяняюцца два мясцовыя падаткі — збор на развіццё тэрыторый і мясцовы падатак на паслугі. У складзе эканамічнага падатку адмяняюцца тры плацяжы. Аснову падатковай сістэмы цяпер складаюць падаткі на спажыванне, на прыбытак і даходы, на ўласнасць, зямельны падатак і сацыяльныя плацяжы. Прычым звычайныя плацельшчыкі будуць выплачваць з гэтага пераліку ўсяго пяць плацяжоў. Падача дэкларацый па гэтых падатках будзе ажыццяўляцца пераважна адзін раз у квартал. Яшчэ пяць гадоў таму абавязковых плацяжоў было больш за 20, а дэкларацыі падаваліся штомесяц.
Як чакаецца, з улікам таго, што затраты на выплату падаткаў зніжаюцца як з боку плацельшчыкаў, так і падатковых органаў, усё гэта будзе садзейнічаць развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці.
Акрамя таго, для вырашэння пытанняў актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці з 2011 года ўдасканальваюцца асноўныя інвестыцыйная льготы ў падатковым заканадаўстве. Сёння яны пакуль прымяняюцца з абмежаваннямі, а з наступнага года гэтыя абмежаванні здымаюцца. Па падатку на прыбытак будуць ільгатавацца капітальныя ўкладанні непасрэдна пры іх ажыццяўленні, прыбытак, які накіроўваецца на капітальныя ўкладанні, будзе вызваляцца ад падатку.
Па ПДК здымаецца абмежаванне па падатковых выліках, якія ажыццяўляюцца пры інвестыцыях.
Паводле ацэнак Мінфіна, у цэлым прынятыя меры дазволяць знізіць падатковую нагрузку ў 2011 годзе на 0,4% ВУП, што складзе больш чым 700 млрд. рублёў.
БелаПАН