Пафала запатрабаваў ад Макея неадкладнага вызвалення палітвязняў

Источник материала:  
03.01.2011 11:03 — Новости Общества

{FOTOS}

Пра гэта ў інтэрвію нядзельнаму выданьню газэты Frankfurter Allgemeine (Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung — F.A.S.) заявілі вядучыя нямецкія палітыкі і ўрадоўцы.

<Паводле кіраўніка нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвэле, фэдэральны ўрад яго краіны не пацерпіць фальсыфікаваных выбараў у Беларусі.

Міністар Вэстэрвэле адзначыў:

«Мы будзем дамагацца, каб ЭЗ даў выразны палітычны адказ на махінацыі падчас выбараў у Беларусі. Адказныя асобы і асабіста Лукашэнка павінны зразумець, што падаўленьне свабоды зьяўляецца непрымальным».

Як адзначае F.A.Z.,

дамагацца жорсткай рэакцыі з боку ЭЗ Бэрлін будзе разам з польскім урадам.

«Нямеччына на баку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі», — заявіў прадстаўнік канцлера Ангелы Мэркель Штэфэн Зайбэрт. «Жорсткасьць, зь якой Лукашэнка здушыў пратэст апазыцыі, сьведчыць пра грубае парушэньне ўсіх дзяржаўна-прававых асноў.

Паводле Зайбэрта, патрабаваньне яго краіны максымальна празрыстае: «палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя».

Кіраўнік ведамства бундэсканцлера Рональд Пафала, у сваю чаргу, паведаміў F.A.Z., што напярэдадні Калядаў меў тэлефонную размову зь кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімерам Макеем і запатрабаваў неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў. Ён таксама адзначыў, што працяглы час ведае некаторых арыштаваных кандыдатаў на прэзыдэнта дзякуючы паездкам у Менск.

Нават палітыкі з апазыцыйных партый, піша F.A.Z, рэзка крытыкуюць дзеяньні Лукашэнкі. Паводле лідэра партыі зялёных Кляўдыі Рот, «з закрыцьцём офісу АБСЭ Лукашэнка ізалюе сваю краіну дзеля таго, каб усімі спосабамі захаваць некранутым свой супрацьпраўны рэжым і схаваць падрабязнасьці аб ходзе і праўдзівых вынікаў выбараў».

З крытыкай Лукашэнкі выступіў і лідэр фракцыі левых у бундэстагу Грэгар Гізі.

«Дзеяньні Лукашэнкі дэманструюць, што «з галоў людзей павінны выбівацца нават думкі аб апазыцыі», заявіў нямецкі парлямэнтар.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода
←Генпрокуратура проверила условия содержания лиц, находящихся под стражей в следственном изоляторе КГБ Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика