Цэны на газ выраслі на 11,9%
03.01.2011 17:47
—
Новости Общества
Цэны на прыродны газ з 1 студзеня 2011 году для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічаныя на 11,9%, у даляравым эквіваленце з $ 246,47 да $ 275,87 за 1 тыс.куб.м без ПДВ.
Пра гэта паведамілі БЕЛТА у
Павелічэньне кошту на газ зьвязана з падаражаньнем ў 2011 годзе цэны куплі прыроднага газу з Расеі, зьменай агульных эканамічных умоваў гаспадараньня.
Таксама павялічаны тарыфы на электрычную энэргію. Для прамысловых і прыраўнаваных да іх спажыўцоў яны ўзрастуць на 10%, для непрамысловых спажыўцоў (бюджэтныя, іншыя спажыўцы), вытворчых патрэбаў сельскагаспадарчых спажыўцоў — на 15%. Тарыфы на цеплавую энэргію павялічаны таксама на 15% .
Падзяліцца навіной:
Паводле Радыё Свабода
Паводле Радыё Свабода