Развітанне з журналістам Уладзімірам Бабарыкам — у аўторак

Источник материала:  
03.01.2011 20:09 — Новости Общества
Развітанне з відэааператарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Уладзімірам Бабарыкам пройдзе 4 студзеня ў рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках.

Развітанне з журналістам Уладзімірам Бабарыкам — у аўторак

Пачатак а 15.00, цырымонія будзе доўжыцца прыблізна паўгадзіны.

Уладзімір Бабарыка памёр раніцай 3 студзеня ў 6-й клінічнай бальніцы Мінска. Паводле слоў яго сястры Таццяны, медыкі вызначылі ў якасці прычын смерці ішэмічную хваробу сэрца, вострую каранарную недастатковасць, артэрыяльную гіпертэнзію. «Як сказаў доктар, ва Уладзіміра спынілася сэрца. Яшчэ, а восьмай гадзіне раніцы ён уставаў, а затым лёг і памёр», — сказала Таццяна.

Паводле яе слоў, напярэдадні брату выклікалі хуткую дапамогу, урач зрабіў кардыяграму, якая не паказала ніякіх адхіленняў у працы сэрца.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Адвокат Халип надеется встретиться с ней до Рождества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика