На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам

Источник материала:  
03.01.2011 13:36 — Новости Общества

На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам


На радасць дзецям ужо некалькі дзён у Віцебску і па ўсёй Віцебскай вобласці стаіць сапраўднае навагодняе надвор’е — пры невялікім марозцы сыпецца і сыпецца снег.

На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам
 
Праўда, працаўнікам камунальных службаў снегапад не дадае настрою, бо ў святочныя дні ў іх дадалося працы. На жаль, ужо не ўсе вуліцы паспяваюць чысціць. Напрыклад, на вуліцы Суворава, якая нядаўна стала пешаходнай, цяпер можна хадзіць на лыжах.

На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам
 
Маларухомы цыклон, які панаваў над паўночнай Беларуссю апошнія дні мінулага года, змяніў актыўны паўночнаатлантычны цыклон, які прыйшоў з Нарвегіі і прынёс 1 студзеня завіруху. Сёння вецер палагаднеў, але снег працягвае сыпацца. Да 8 гадзін 2 студзеня снежнае покрыва на тэрыторыі Віцебскай вобласці дасягнула вышыні 56 сантыметраў.

На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам
Такому шчодраму падарунку ад Зюзі радуюцца дзеці — яны накаталі некалькі горак (напрыклад — каля амфітэатра і помніка Караткевічу) і з’язджаюць адтуль на санках і іншых прыстасаваннях. Дарэчы, на суботніку, які праходзіў 18 верасня 2010 года, Аляксандр Косінец абяцаў на адхоне каля батанічнага сада пры дапамозе снегавых пушак зрабіць санную горку з пад’ёмнікам. Здаецца, і пушак не трэба, але дзе тыя пад’ёмнікі?

На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам

На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам 

←В Белорусском государственном университете проходят Дни открытых дверей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика