КДБ шукае адважных, якія вывесілі на будынку КДБ бел-чырвона-белы сцяг

Источник материала:  
01.01.2011 11:44 — Новости Общества
Паводле звестак праваабаронцаў, па падзеях 19 снежня заведзена яшчэ адна крымінальная справа — за знявагу дзяржаўных сімвалаў. Пакуль па гэтай справе няма падазраваных.

Зараз супрацоўнікі міліцыі актыўна шукаюць фота і відэадакументы, на якіх зафіксавана, хто падчас шэсця па праспекце Незалежнасці замяніў на будынку КДБ дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы, паведамляе праваабарончы сайт Spring96.

Гэта арт 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў) караецца грамадскімі працамі ці штрафам, ці выпраўленчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, ці арыштам да трох месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго года.

Нагадаем, што ператрусы з гэтай нагоды прыйшлі ў офісе «Нашай Нівы» і ПЭН-цэнтра, а таксама ў фотакарэспандэнта Юліі Дарашкевіч і відэааператара Таццяны Гаўрыльчык. Кагэбісты меркавалі, што ў кампутарах рэпарцёраў захаваліся запісы гэтага моманту, якія не трапілі ў адкрыты доступ. Між тым відэазапіс моманту быў цалкам выстаўлены ў інтэрнэт яшчэ 20 снежня.

Падзяліцца навіной: 

←Российский консул встретился с двумя задержанными в Минске гражданами РФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика