Андрэю Дзмітрыеву таксама прад'яўлена абвінавачванне
31.12.2010 11:36
—
Новости Общества
30 снежня было выстаўлена абвінавачванне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Андрэю Дзмітрыеву выстаўлена абвінавачванне адразу па дзвюх частках арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Андрэю Дзмітрыеву, які з 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Раней аналагічныя абвінавачванні былі выстаўленыя Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву (гэта пацвердзілі іх адвакаты), Віталю Рымашэўскаму, Аляксею Міхалевічу, Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў), Паўлу Севярынцу, Анатолю Лябедзьку, Аляксандру Атрошчанкаву, Аляксею Міхалевічу, Насце Палажанцы, журналістцы Наталлі Радзінай, палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуце.
Падзяліцца навіной: