Кату пад хвост
Як святкуем? (вынікі пераднавагодняга дзіцячага сацыялагічнага апытання)
Колькі разоў б'юць куранты ў навагоднюю ноч?
Дванаццаць разоў — 15 %
Разоў сто — 10 %
Я толькі да двух лічу і адразу кладуся спаць — 2 %
А што такое — куранты? — 65 %
Куды звычайна твае бацькі кладуць падарункі?
Пад елачку — 90 %
Пад ложак — 5 %
Пад замок — 5 %
Ці добра ты паводзіў/ла сябе ў адыходным годзе?
А што? — 10 %
Ведаеш, ідзі ты, дзядзька... — 10 %
Прынамсі лепш за тату! — 100 пудоў
А які кошт пытання? — 80 %
Хто першым стаў адзначаць Новы год?
Пётр І — 5 %
Старажытныя рымляне — 10 %
Неандэртальцы — 5 %
Малпы — 5 %
Прасцейшыя амёбы — 5 %
Дзядзька Коля са 127-й кватэры — 70 %
Жыхары Петрапаўлаўска-Камчацкага — 99 %
На чым прыскакаў Дзед Мароз на свята?
На аленях — 30 %
На сабачках — 10 %
На карачках — 30 %
На бровах — 30 %
З чаго зроблена барада Дзеда Мароза?
З ваты — 10 %
З валасоў — 10 %
З зайчыка?.. — 5 %
Можа, з валасоў зайчыка? — 5 %
З капусты ўжо — 60 %
З шаліка — 10 %
Што ў руках у Дзеда Мароза?
Падарунак — 20 %
Кій — 20 %
Чарка — 40 %
Шкварка — 5 %
Сцяна — 5%
Барада — 5 %
Паперка з адрасам — 5 %
Што тата і Дзед Мароз робяць на кухні?
Хаваюцца ад мамы і Снягуркі — 10 %
Рыхтуюць сюрпрыз — 10 %
П'юць сюрпрыз — 50 %
Паляць сюрпрыз — 20 %
Дзеляць ганарар — 5 %
Куды потым сыходзіць Дзед Мароз?
У казку — 10 %
У ліфт — 10 %
У ноч — 20 %
У сябе — 20 %
Уразнос! — 40 %
Каго тата віншуе, абдымае і цалуе ў навагоднюю ноч?
Маму — 5 %
Мяне — 10 %
Снягурку — 15 %
Бутэльку — 30 %
Талерку — 40 % Гэта была твая ідэя — сустракаць Новы год у лесе