Памёр журналіст Эдуард Брокараў

Источник материала:  
30.12.2010 10:03 — Новости Общества

Памёр журналіст Эдуард Брокараў

У Горках пасьля працяглай хваробы (рак) памёр журналіст і грамадзкі дзеяч Эдуард Брокараў.

Да свайго пяцідзесяцігодзьдзя не дажыў два месяцы. Нарадзіўся ён 26 лютага 1961 года.

Эдуард Брокараў быў заснавальнікам і рэдактарам недзяржаўнай газэты "Ўзгорак". Актыўна выступаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Кіраваў раённай суполкай партыі БНФ і руху "БНФ "Адраджэньне". Некалькі разоў балятаваўся ў райсавет і аблсавет.

Пахаваньне адбудзецца 31 сьнежня.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода
←Экс-кандыдатам у прэзідэнты і іх паплечнікам прад'яўляюць абвінавачанні па дзвюх частках арт. 293 КК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика