Аляксандру Фядуту выставілі абвінавачванне
30.12.2010 14:07
—
Новости Общества
Абвінавачаньне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» выстаўлена таксама аднаму з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», доктару філялягічных навук Аляксандру Фядуту.
Пра гэта паведаміла жонка Фядуты Марына.
«Афіцыйнае абвінавачаньне мужу выставілі вечарам 29 сьнежня», — распавяла яна. Пра гэта мне паведамілі адвакаты. Больш ніякай інфармацыі ў мяне пакуль няма».
Раней паведамлялася, што Фядута мае пэўныя праблемы са здароўем — у яго цукровы дыябэт: «Мне вядома, што яго аглядаў турэмны доктар», — гаворыць Марына Фядута. -Усе неабходныя лекі для мужа я перадала, у мяне іх прынялі ў поўным аб’ёме».
Тым часам 40 прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта гэтай краіны Далі Грыбаўскайце. Яны заклікалі яе ўжыць усе магчымыя захады для вызваленьня Аляксандра Фядуты.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода