Падазраваны: генерал Азаронак браў адкаты дзясяткамі тысяч

Источник материала:  
30.12.2010 15:31 — Новости Общества

Камандуючаму ВПС і войскамі СПА Беларусі генерал-маёру Ігару Азаронку выстаўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК).

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Максімальная санкцыя ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса — 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Ігару Азаронку абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Справа ў дачыненні да камандуючага знаходзіцца ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС.

Што канкрэтна інкрымінуецца камандуючаму ВПС і войскамі СПА, пакуль не паведамляецца.

Яшчэ адно абвінаваўчае заключэнне вынесена МУС памагатаму Ігара Азаронка — грамадзяніну Расіі, які зараз таксама знаходзіцца пад вартай.

Трэбы зазначыць, што 24 снежня прэс-служба Міністэрства абароны паведаміла аб затрыманні Азаронка паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 455 КК (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады).

Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, Азаронак быў затрыманы 20 ці 21 снежня.

Паводле некаторай інфармацыі, генерала затрымалі па падазрэнні ў атрыманні адкату памерам большым за 40 тыс. даляраў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН; МБ

←Лукашенко собирается встречать Новый год традиционно — с семьей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика