Праляскоўскі вінаваціць незалежныя і замежныя СМІ

Источник материала:  
30.12.2010 16:03 — Новости Общества
Міністэрства інфармацыі Беларусі мае сур"ёзныя прэтэнзіі да дзейнасьці шэрагу недзяржаўных СМІ па асьвятленьні кампаніі выбараў прэзыдэнта краіны,

заявіў агенцтву Інтэрфакс міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

«Вялікая колькасьць публікацый насіла адкрыта антыдзяржаўны характар, многія зь іх утрымлівалі недакладныя зьвесткі, абразы і паклёп, заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, — сказаў А. Праляскоўскі.

Ён таксама мяркуе, што «на такіх выданьнях ляжыць значная частка віны за масавыя беспарадкі, якія мелі месца на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня».

У сувязі з гэтым А. Праляскоўскі паабяцаў

«пільна прааналізаваць дзейнасьць гэтых СМІ» і «даць ім адпаведную прававую ацэнку».

А. Праляскоўскі таксама лічыць, што некаторыя расейскія СМІ, акрэдытаваныя для асьвятленьня выбарчай кампаніі ў Беларусі, асьвятлялі іх «выключна перадузята і тэндэнцыйна».

«На фоне нармалізацыі беларуска-расійскіх адносін, якая акрэсьлілася на пачатку сьнежня, такія дзеяньні можна разглядаць толькі як спробу асобных колаў перашкодзіць разьвіцьцю гэтага працэсу», — лічыць міністар.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←В СИЗО КГБ Лебедько прекратил голодовку, Статкевич — продолжает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика