Лукашэнка намякае, што выпусціць тых, хто пакаецца
Фота РІАН. |
«Увогуле лёс і
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў рамках крымінальнай справы аб так званых «масавых беспарадках» у Мінску 19 снежня вызначаны прыкладна 20 чалавек, якія штурмавалі Дом урада. Прычым «усе па адным, па два тэрміны ўжо адседзелі. Гэта значыць, гэта людзі, якія ўжо мелі праблемы з законам».
Можа, маюцца на ўвазе Статкевіч і Севярынец, якія аднойчы ўжо адбывалі палітычна матываваныя тэрміны?
«А патрабаваць ад мяне іх вызвалення не трэба, — сказаў Лукашэнка. — Мы робім, як у Францыі, у Нямеччыне».
Праўда, ён не ўдакладніў, якія супернікі Меркель і Сарказі былі арыштаваны і збіты ў дзень выбараў.
Нарэшце, Аляксандр Лукашэнка намякнуў, што выпусціць тых, хто пакаецца перад ім асабіста. «Калі яны не маюць дачынення да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаванняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасць вызваленьня, — сказаў ён. — А калі ты вінаваты, то я ўмешвацца не буду. Урэшце, кожны павінен адказваць за сябе. Калі хтосьці будзе ціснуць і патрабаваць, то будзе толькі горш», — папярэдзіў ён.
Як вядома, лукашэнкаўцы не арыштавалі Яраслава Раманчука, які выступіў з пакаяльнай заявай у першы ранак пасля арыштаў. Між тым сем астатніх кандыдатаў ад апазіцыі па справе праходзяць. Пяць з іх застаюцца ў зняволенні. А Андрэй Саннікаў арыштаваны нават разам з жонкай. Менавіта супраць яго была скіравана, дарэчы, і заява, якую змусілі прачытаць Раманчука. Мяркуючы па выніках з нешматлікіх участкаў, дзе назіральнікі маглі сачыць за падлікам галасоў, менавіта Саннікаў выходзіў на другое месца пасля Лукашэнкі.
Нагадаем, што 19 снежня дзясяткі тысяч чалавек у Мінску выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць свабодных выбараў без Лукашэнкі.
Мікола Бугай