Пісьменнікі звярнуліся з заявай да генпракурора

Источник материала:  
30.12.2010 18:45 — Новости Общества

Пісьменнікі звярнуліся з заявай да генпракурора

Еўрапейскае радыё для Беларусі Святлана Алексіевіч, Васіль Зуёнак, Алесь Разанаў, Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Наталля Бабіна, Уладзімір Арлоў падалі заяву генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу. У заяве пісьменнікі патрабуюць шпіталізаваць Някляева.

"Мы даведаліся, што жыццё выдатнага беларускага паэта, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева знаходзіцца ў страшнай небяспецы. Гіпертанічны крыз, які ён перанёс 29 снежня 2010 года, пагражаў смерцю.

Уладзіміру Някляеву неабходная тэрміновая шпіталізацыя і медыцынскае абследаванне. Ён павінен знаходзіцца пад пільным кантролем дактароў і атрымліваць усе рэкамендаваныя яму медыкаменты.

Патрабуем неадкладных дзеянняў для выратавання жыцця Уладзіміра Някляева - найперш пераводу яго са следчага ізалятара КДБ у шпіталь" - пішуць пісьменнікі ў заяве.
←В Бресте проходит большая новогодняя ярмарка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика