Zамор'е

Источник материала:  
Асьмінога Паўля ўзнагародзілі пасмяротна

У Вялікабрытаніі абвешчаныя ўладальнікі прэміі DАFTА Аwаrds, якая ўручаецца за самыя дзіўныя і смешныя сітуацыі і з'явы года.

Узнагарода прысуджаецца ў дзесяці намінацыях — арганізатары цырымоніі адзначаюць незвычайных жывёл, пацешныя вынаходніцтвы, кур'ёзныя злачынствы і шмат чаго іншага. Так, уладальнікам прэміі DАFTА ў намінацыі "Самая незвычайная гісторыя, звязаная з жывёлай", пасмяротна стаў асьміног-аракул Паўль, які дакладна прадказаў вынікі васьмі матчаў чэмпіянату свету па футболе 2010 года ў ПАР. У барацьбе за ўзнагароду васьміног абышоў самага непрыгожага сабаку ў свеце, кіта, які скокнуў на яхту, і іншых жывёл. Паўль прэтэндаваў таксама на перамогу ў катэгорыі "Персона года", аднак галаваногае саступіла "тэлеманьяку" Полу Яроў — жыхару Вялікабрытаніі, які засвяціўся ў кадры некалькіх дзясяткаў тэлерэпартажаў. Прэмія DАFTА за самае дзіўнае злачынства дасталася аўстралійскаму тату-майстру, які накалоў на спіне кліента 40-сантыметровую выяву пеніса замест замоўленага інь-яна.

Каму і сабака нявеста

Кожная пара стараецца зрабіць сваё вяселле незабыўным і непаўторным. Але ёсць асобныя людзі-арыгіналы, якім удаецца ў гэтай справе пераплюнуць усіх. Так, нейкі спадар Гуіза афіцыйна ажаніўся... са сваім сабакам!

Джозеф Гуіза, які, дарэчы, вядзе ўласны блог на Fасеbооk, лічыць сябе "рэлігійным хлопцам". А таму не мог не ажаніцца з сабакам, з якім пражыў разам пяць гадоў. Праўда, Гуіза тут жа паспяшаўся запэўніць усіх прысутных, што ні пра якую сэксуальную сувязь гаворкі няма і быць не можа — усё заснавана на "чыстым каханні". Хоць мядовы месяц у парачкі ўсё ж быў — ён праходзіў у адным з грамадскіх паркаў горада Тувумба.

Аўто для дваіх

Zамор'еА вось пара з брытанскага графства Хердфордшыр Бен і Нікі Уільямс аздобіла сваё вяселле адмысловым сюрпрызам — у прамым сэнсе слова "прыемнай дробяззю", якую дакладна запомняць як госці, так і самі маладыя.

Жаніх з нявестай адмовіліся ад "ролс-ройсаў" або "ягуараў" і адправіліся ў вясельнае падарожжа на метровым аўтамабілі са шкляным верхам. 25-гадовай Нікі спатрэбілася 15 хвілін, каб змясціць сваю вясельную сукенку ў малюсенькую кабінку трохколавага электрамабіля, што, зрэшты, зусім не засмуціла дзяўчыну: "На шчасце, у нас не было шмат багажу, бо ў машыне не было багажніка". Да таго ж рухацца гэты экіпаж мог з хуткасцю ўсяго 20 кіламетраў у гадзіну!

←Праздничные лабиринты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика