Цуды здараюцца!

Источник материала:  

Жэня Рагуцкі, вучань Гомельскай школы № 63, у гэтым пераканаўся асабіста. Хлопчык абмежаваны ў фізічных магчымасцях, але адораны музычным талентам. Супрацоўнікі Навабеліцкага аддзела Дэпартамента "Ахова" МУС Беларусі гэта заўважылі падчас канцэрта, калі дзіця спела для іх песню, якая кранае душу і сэрца. Школьніка, які пастаянна ўдзельнічае ў розных канцэртах, вырашылі ўзяць пад сваю апеку сур'ёзныя мужчыны. Менавіта яны і падарылі дзіцяці на Новы год не толькі мабільны тэлефон, пра які Яўген марыў, але і камп'ютар, стол і крэсла для работы за ім, настольную лямпу, а таксама мікрафон для караоке. Не абышлося і без ласункаў. Пасля гэтага Жэня сказаў, што ён верыць у цуды і сёлетняе свята — самае лепшае ў яго жыцці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Праздничные лабиринты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика