Са ЗЮ звольнілі журналіста за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу
Сабе на пошту ён атрымаў ліст з наступным зьместам:
«Добры дзень, Алесь. Паведамляем, што ў адпаведнасьці з рашэньнем галоўнага рэдактара Яўгена Канстанцінавіча Мялешкі, вам неабходна напісаць заяву на звальненьне зь сёньняшняга дня. Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Вольгі Паўлаўны Ярошанкі (тэл.
Алесь кажа, што на самой справе прычынай звальненьня стала адмова выконваць заданьні рэдакцыі. Былыя калегі распавялі што ж гэта за заданьні:
«Паводле рэдактара, я павінен быў пісаць як добра ў нас праходзяць выбары; праводзіць апытаньні берасьцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна падтрымліваюць дзеючага прэзыдэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў указваць забаронена. У любым матэрыяле толькі пазытыў. А ў апошні раз мяне прасілі асудзіць Плошчу. Пісаць на гэтыя тэмы я адмовіўся. А потым прыйшло гэты ліст. Сам Мялешка і Ярашэнка мне ніякіх заданьняў не даваў, усё абмяркоўвалася па тэлефоне, натуральна, у вуснай форме, з пажаданьнем, што я сам павінен разумець, што мусіць быць у артыкуле».
Алесь перакананы, што прычына звальненьня — палітычна матываваная.
Радыё Свабода