Вызвалены Дзяніс Лазар
28.12.2010 11:41
—
Новости Общества
Сёння раніцай з-пад варты быў вызвалены сябра Змітра Дашкевіча, Дзяніс Лазар.
Нагадаем, што яго затрымалі 18 снежня разам са Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым.
Паводле версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх падахвочванняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян. Па дадзеным факце ў дачыненні да Дашкевіча, Лобава і Лазара СА ПР Маскоўскага РУУС Раённае ўпраўленне ўнутраных спраў г. Мінска была ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Крымінальны кодэкс РБ Рэспубліка Беларусь (Хуліганства).
Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў пакуль знаходзяцца пад вартай.
Падзяліцца навіной:
АП
АП