З 2012 года будзе ўкараняцца ўмоўна-назапашвальная пенсійная сістэма

Источник материала:  
28.12.2010 11:46 — Новости Общества
У Беларусі з 2012 года будзе ўкараняцца ўмоўна-назапашвальная пенсійная сістэма з захаваннем размеркавальнай сістэмы для нізкадаходных груп насельніцтва і ўжо дзейнай сістэмай прафесійнага пенсійнага забеспячэння.

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 27 снежня старшыня камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Антаніна Морава.

Яна растлумачыла, што дзейная ў краіне размеркавальная пенсійная сістэма засноўваецца на прынцыпе: кожны плаціць не за сябе, а за іншых, каб іншыя плацілі за яго. «Гэта значыць, працоўныя забяспечваюць пенсіянераў. Чым больш людзей, якія працуюць, тым больш сродкаў ідзе ў пенсійную частку фонду сацыяльнай абароны», — канстатавала парламентарый.

Са студзеня 2009 года прафесійныя пенсіі выведзеныя з агульнай пенсійнай сістэмы і вызначаюцца на страхавых прынцыпах. Прафесійнае страхаванне забяспечваецца за кошт наймальнікаў. Гаворка ідзе пра датэрміновыя пенсіі, права на якія мае кожны чацвёрты працуючы ў краіне.

Паводле слоў Моравай, агульная частка пенсій будзе пераводзіцца на ўмоўна-назапашвальную сістэму па вопыту Швецыі. «На назапашвальную сістэму пераходзіць нашмат складаней, паколькі трэба мець, прынамсі, паўгадавы запас усіх пенсійных сродкаў. Акрамя таго, з улікам крызісу 2008–2009 гадоў назапашвальная сістэма паказала сваю нетрываласць. Напрыклад, у Расіі шматлікія назапашвальныя сродкі зніклі. Яны знаходзіліся ў замежных банках, а частка з іх разарылася», — сказала старшыня парламенцкай камісіі.

«Цяпер спецыялістамі па пенсійных сістэмах распрацоўваюцца новыя мадэлі такіх сістэм. Сутнасць іх складаецца ў дыверсіфікаванні. Гэта значыць, сістэмы павінны быць шматузроўневымі. Нельга рабіць стаўку ці толькі на назапашвальную, ці толькі на размеркавальную сістэму», — падкрэсліла Антаніна Морава.

Паводле яе слоў, умоўна-назапашвальная сістэма адрозніваецца ад размеркавальнай тым, што кожны будзе ўкладваць сродкі ў пенсійны фонд і ў залежнасці ад гэтага атрымліваць пенсію.

Што да перспектыў павышэння ў краіне пенсійнага ўзросту, то, паводле слоў Моравай, гэтага не плануецца.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Сайт белорусского Деда Мороза появился в Интернете

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика