У Шэіна нарадзіўся сын, сам Аляксей на Акрэсціна
28.12.2010 12:12
—
Новости Общества
Сёння раніцай у сям’і сустаршыні БХД Аляксея Шэіна і ягонай жонкі Наталлі нарадзіўся сын.
Сам Аляксей на дадзены момант адбывае пакаранне ў спецпрыёмніку на Акрэсціна за ўдзел у акцыі 19 снежня. Шэін судом Савецкага раёна быў асуджаны на 12 сутак арышту.
На волю палітык выйдзе ў ноч з 1 па 2 студзеня.У сям’і Аляксея і Наталлі гэта другі сын.
Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў бацькам.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП