Наваградчанка адмовілася ісці ў КДБ

Источник материала:  
28.12.2010 14:43 — Новости Общества
Супрацоўнік Наваградзкага КДБ, старшы лейтэнант Дзьмітры Марцішэўскі, прынёс на працу да актывісткі Дар’і Бахар паведамленьне, што яна павінна зьявіцца сёньня ў КДБ.

Спадарыня Бахар стэлефанавалася з праваабаронцамі і адмовілася ісьці ў КДБ з тае прычыны, што паведамленьне — не афіцыйная папера, як, да прыкладу, позва.

Са слоў Дар’і Бахар, супрацоўнік КДБ яшчэ раз прыходзіў да яе на працу і запатрабаваў, каб яна вярнула паведамленьне і напісала тлумачэньне — чаму адмаўляецца зьявіцца ў КДБ на іх патрабаваньне. Паведамленьне яна вярнула, але тлумачэньне пісаць адмовілася.

Пасьля гэтага супрацоўнік КДБ паабяцаў, што ёю зоймецца пракуратура. Вядома, што з падобным паведамленьнем у Наваградку шукаюць яшчэ аднаго актывіста — Юрыя Казака.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Налоговики: 90% минских предпринимателей работают с нарушениями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика