У будаўнічай галіне заробкі выраслі на 26%

Источник материала:  
28.12.2010 14:52 — Новости Общества
Паводле звестак Галоўнага статупраўлення сталіцы, у лістападзе намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў галіне склала 2 млн. 305 тыс. рублёў, што на 25,9% вышэй

за сярэднегарадскі ўзровень аплаты працы. За перыяд са студзеня па лістапад зарплата ў будаўнічай галіне склала 2 млн. 40 тыс. рублёў (на 29,2% вышэй).

Работнікі будаўніцтва атрымалі самую высокую аплату працы сярод занятых у сферы матэрыяльнай вытворчасці. За 11 месяцаў гэтага года аплата іх працы на 32,5% перавысіла ўзровень зарплат работнікаў прамысловасці, на 28% — работнікаў транспарту.

Найбольш высокі ўзровень аплаты працы склаўся ў праектна-даследчых арганізацыях (2 млн. 636 тыс. рублёў)

і ў гаспадарчым упраўленні будаўніцтва (2 млн. 391 тыс. рублёў), што адпаведна на 29,2 і 17,2% больш, чым у сярэднім па галіне.

Значна ніжэйшы ўзровень аплаты працы ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць рамонт будынкаў і збудаванняў невытворчага прызначэння (1 млн. 631 тыс. рублёў), і ў арганізацыях па капрамонце будынкаў і збудаванняў вытворчага прызначэння (1 млн. 553 тыс. рублёў). Гэтыя паказчыкі адпаведна на 20 і 23,9% ніжэй, чым у сярэднім па будаўніцтве.

Сярэднямесячная зарплата работнікаў будаўніча-мантажных арганізацый за студзень—лістапад 2010 года склала 1 млн. 967 тыс. рублёў.

Узровень аплаты працы работнікаў будаўнічых арганізацый дыферэнцыяваны не толькі па галінах, але і па формах уласнасці.

Самай высокай за студзень—лістапад аплата працы была ў работнікаў будаўнічых арганізацый замежнай формы ўласнасці (2 млн. 933 тыс. рублёў). У работнікаў арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці сярэдняя заработная плата склала 2 млн. 191 тыс. рублёў, што вышэй за сярэднегарадскую заработную плату дзяржаўных арганізацый на 53,7%, у работнікаў прыватнай формы — 1 млн. 990 тыс. рублёў (на 15,1% больш).

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←В Минске 31 декабря будет изменена работа коммунального пассажирского транспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика