Польшча гатова прыняць студэнтаў, адлічаных у ВНУ за ўдзел у акцыі 19 снежня
28.12.2010 16:50
—
Новости Общества
Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка заклікала польскія ўніверсітэты разгледзець магчымасць прыёму на бясплатную вучобу студэнтаў, адлічаных з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «за ўдзел у дэманстрацыях супраць цяперашняга рэжыму».
Аб гэтым паведамляе 22 снежня афіцыйны сайт Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
«У святле дзеянняў уладаў Беларусі, якія выклікаюць неспакой і заключаюцца ў парушэнні асноўных грамадзянскіх правоў і свабод,
Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ў сваю чаргу выказала гатоўнасць аплаціць пражыванне беларускіх студэнтаў у Польшчы, а таксама пры садзейнічанні польскага Міністэрства замежных спраў аказаць ім падтрымку ў вырашэнні «арганізацыйных пытанняў».
Падзяліцца навіной:
Антон Казанец, БелаПАН
Антон Казанец, БелаПАН