Ператрус у Беларускім ПЭН-цэнтры і «Нашай Ніве», на кватэры ў рэдактара «НН»

Источник материала:  
28.12.2010 19:08 — Новости Общества

Прыкладна ў 18.50 28 снежня ў дзверы Беларускага ПЭН-цэнтра, што месціцца на вуліцы Казлова, 7 у кватэры 101, пачалі грукаць невядомыя. Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся. У кватэры таксама быў Андрэй Расінскі. Тады налётчыкі вырубілі электрычнасць.

Відэа Аляксандра Васілеўскага, БелаПАН

Ператрус у ПЭН-Цэнтры пагражае часткова паралізаваць працу газеты «Наша Ніва», частка журналістаў якой працавала ў памяшканні ПЭНа.

На месца выехаў намеснік старшыні ПЭН-Цэнтра і рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко.

Як вядома, раней гэбісты правялі ператрусы ў шэрагу партый, грамадскіх арганізацый і СМІ.

Варта адзначыць, што Уладзімір Някляеў у свой час узначальваў Беларускі ПЭН-Цэнтр. Гэта было да 2008 года. У часе ператрусаў у маі 2010-га памяшканне ПЭНа не чапалі.

Сачыце за развіццём падзей на сайце nn.by.

Ператрус у Беларускім ПЭН-цэнтры і «Нашай Ніве», на кватэры ў рэдактара «НН»
Вакно кухні ПЭН-Цэнтра. Зараз там адбываецца ператрус. Фота Цімы Дранчука.

19.10

Невядомыя пагражаюць выламаць металічныя дзверы.

19.25

Зміцер Панкавец не адказвае на тэлефанаванні.

20.00

Як толькі прыехаў на месца галоўны рэдактар Андрэй Скурко, асобы ў цывільным вывелі яго і павезлі. Ён паспеў сказаць: «Да мяне дахаты».

20:12

Ператрус працягваецца, праўда, святло гарыць толькі ў адным галоўным пакоі, у Рэдакцыю нікога не пускаюць.

20.15

Каля Рэдакцыі збіраюцца людзі. Сярод іншых, прыехаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

20:58

Пад вокнамі чалавек 10, акрамя журналістаў пад’ехалі Аляксандр Мілінкевіч і Юрась Губарэвіч, да гэтага святло гарэла толькі у агульным пакоі, цяпер уключылася ў суседнім пакоі (мяркуючы па апісанні ў кабінеце рэдактара).

21:13

Да Скурко паехалі юрыст БАЖа Андрэй Бастунец і рэдактар «Архэ» Валер Булгакаў.

21:18

У вокнах, якія выходзяць на двор (галоўны пакой і рэдактарскі) святло пагасла.

22:06

Бастунец і Булгакаў пад’ехалі да кватэры, дзе жыво рэдактар А.Скурко, але ім ніхто не адчыніў. Разам з тым гарыць святло ў адным з вокнаў кватэры.

22:21

Як паведаміў Еўрарадыё Юрась Губарэвіч, выглядае на тое, што з офіса ПЭН-цэнтра, дзе размяшчаецца рэдакцыя «Нашай нівы», рыхтуюцца вынесці аргтэхніку.

22:36

З ПЭН-цэнтра вынеслі тэхніку.

Са змесцівам рэдакцыйных камп’ютараў на месцы разбірацца не сталі — яны іх проста апісалі і загрузілі ў міліцэйскія машыны (Радыё Рацыя).

Па словах карэспандэнта Радыё Рацыі Барыса Гарэцкага, на месца падзеі з’явіўся лідар Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, які назваў дзеянні праваахоўных органаў незаконнымі. Дзеянні такія, па словах Мілінкевіча, шкодзяць іміджу Беларусі ў свеце.

22:47

У Андрэя Скурко працягваецца ператрус, сувязь з ім адключана, адключаны дамафон. Ператрус доўжыцца ўжо больш за дзве гадзіны.

23:45

У Скурко забралі камп"ютэр, сышлі ў 23:35.

Падзяліцца навіной: 

←Сегодня в Белорусской торгово-промышленной палате состоялось награждение участников и организаторов подготовки белорусской экспозиции на всемирной выставке "Экспо-2010" в Шанхае.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика