Камандуючы ВПС і ППА Беларусі затрыманы па падазрэнні ў злоўжыванні ўладай

Источник материала:  

Камандуючы ВПС і ППА Беларусі генерал-маёр Ігар Азаронак затрыманы па падазрэнні ў злоўжыванні ўладай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.

Ён падазраецца ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 455 "Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзейнасць улады" КК Беларусі. Цяпер вядзецца следства. Пры гэтым у міністэрстве падкрэслілі, што ўзровень правапарадку ў любой дзяржаве вызначаецца не наяўнасцю правапарушэнняў, а сістэмай барацьбы са злачыннасцю, якая дае магчымасць выяўляць і спыняць любыя злачынствы. Такая сістэма ў Беларусі, у тым ліку ў дзяржорганах сістэмы забеспячэння бяспекі, створана, функцыянуе і дае канкрэтныя вынікі. У прыватнасці, па шэрагу крыміналагічных паказчыкаў узровень злачыннасці ва Узброеных Сілах з'яўляецца адным з самых нізкіх у свеце. Аднак пры гэтым забяспечана непазбежнасць пакарання і бескампрамісны падыход, заснаваны толькі на заканадаўстве, да віноўнікаў правапарушэнняў, незалежна ад службовага становішча і ранейшых заслуг.

←Контрольно-следовая полоса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика