Нас менш за 9,5 мільёна

Источник материала:  

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у пачатку снежня ў Беларусі пражывала 9 млн 483,1 тыс. чалавек.

З пачатку года насельніцтва краіны зменшылася на 16,9 тыс. чалавек. За студзень—лістапад сёлета ў краіне нарадзілася 98.992 дзіцяці (на 1712 менш, чым за аналагічны перыяд летась), і ў той жа час памерла 125117 чалавек (на 2154 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). У выніку насельніцтва скарацілася больш чым на 26 тысяч. Адначасова агульны "мінус" крыху зменшылі міграцыйныя працэсы. Так, з пачатку года на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь прыбыла 15562, у той час як з'ехала з краіны — 6333 чалавекі.

Лідарам па колькасці насельніцтва па стане на пачатак снежня заставалася сталіца — 1 млн 861,8 тыс. жыхароў. Насельніцтва Гомельскай вобласці складала 1 млн 435,5 тыс., Мінскай — 1 млн 412,4 тыс., Брэсцкай — 1 млн 395,3 тыс., Віцебскай — 1 млн 222,5 тыс., Магілёўскай — 1 млн 89,1 тыс., а Гродзенскай — 1 млн 66,5 тыс. чалавек.

Сяргей ГРЫБ.

←Контрольно-следовая полоса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика