Мінскі заапарк папоўніў калекцыю рэптылій
27.12.2010 12:00
—
Новости Общества
Як паведаміла БелаПАН метадыст асветніцкага аддзела Мінскага заапарку Аксана Багавец, заапарк набыў 30 відаў рэптылій, якія жывуць у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы: 15 яшчарак і 25 змей.
У іх ліку — зялёны драўняны і мадагаскарскі пітоны, тыгравыя пітоны, персідскія полазы, барадатыя агамы (від яшчарак). Амаль усе жывёлы — у парах, і ў заапарку спадзяюцца на атрыманне патомства.
Багавец адзначыла, што рэптыліі прыехалі з Маскоўскага заапарку і цяпер знаходзяцца ў каранцінных памяшканнях. Мяркуецца, што да лета яны будуць выстаўленыя на агляд публікі ў тэрарыум заапарку.
Цяпер наведвальнікі Мінскага заапарку могуць назіраць прыкладна за дзвюма тысячамі жывёл больш чым 300 відаў. У іх ліку больш за 110 экзэмпляраў рэптылій больш чым 60 відаў. Калекцыя заапарку ўвесь час папаўняецца. Сёлета заапарк набыў двух вярблюдаў і пяць марскіх коцікаў, а таксама плямістых гінет і лугавых сабачкаў.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН