Лукашэнка — мітрапаліту Кандрусевічу: Сёлета Раство мы святкавалі неяк асабліва
Заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Мітрапалітам
«Віншую каталіцкіх сьвятароў
і ўвесь беларускі народ з гэтым самым добрым, чыстым і светлым святам. Зычу здароўя, шчасця ўсім нашым людзям,— сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне здаецца, што ў гэтым годзе мы святкуем Каляды неяк асабліва.
Я адчуваю, і настрой зусім іншы,і вы распавялі мне аб праведзеных у Вілейцы святах ў сувязі з Калядамі.
Я глядзеў па тэлебачанні, інфармацыю атрымліваў».Лукашэнка падкрэсліў, што «гэта добрае мерапрыемства, на якое збіраюцца людзі, не толькі каталікі, але і праваслаўныя, і людзі, свабодныя ад веры». «Гэта добрае мерапрыемства, якое выхоўвае людзей у духу патрыятызму, адданасці свайму народу і духоўнасці. Таму я хацеў бы вам падзякаваць за тое, што вы зрабілі ў гэтыя святочныя дні», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Тадэвуш Кандрусевіч у сваю чаргу
падкрэсліў важнасць таго, што беларускае тэлебачанне вяло прамую трансляцыю каляднага набажэнства.«Святое Раство — гэта сапраўды добрае мерапрыемства, — падкрэсліў Мітрапаліт
Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што ў Беларусі шмат змяшаных шлюбаў, у якіх святкуюць Раство Хрыстова і паводле каталіцкага, так і паводле праваслаўнага звычаю. Каляды — гэта асаблівае свята для ўсіх.
БелТА