На Віктара Сірэнку паскардзяцца ў міжнародныя арганізацыі медыкаў
26.12.2010 22:56
—
Новости Общества
Віктар Сірэнка. |
Як стала вядома Еўрарадыё, беларускія праваабаронцы і грамадскія дзеячы рыхтуюць ліст у міжнародныя асацыяцыі медыкаў з прапановай ацаніць дзеянні іх калегі Віктара Сірэнкі, галоўнага лекара сталічнай Бальніцы хуткай дапамогі.
Нагадаем, што на думку праваабаронцы Алены Танкачовай, пасля выкрадання Някляева доктар Сірэнка змяніў дыягназ на лягчэйшы. Раніцай, 20 снежня, ён выступіў на дзяржаўным тэлебачанні з заявай пра тое, што Уладзімір Някляеў атрымаў у сутычцы з асобамі ў цывільным лёгкія траўмы.
Падзяліцца навіной:
Паводле Еўрарадыё
Паводле Еўрарадыё