Праваабаронца абвінавачвае галоўурача Бальніцы хуткай дапамогі
«Так выйшла, што ў ноч з 19 на 20 снежня я апынулася ў Бальніцы хуткай дапамогі двойчы, — піша ў сваім блогу праваабаронца, кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова. — Прыкладна ў 0.10 я вырашыла патэлефанаваць Вользе Някляевай і спытаць аб стане здароўя Уладзіміра Някляева. Вольга сказала, што яны ў Бальніцы хуткай дапамогі, апісала сітуацыю і я вырашала, што зайду яе падтрымаць перад тым, як ісці дадому і пабачу, ці трэба купіць лекаў, прывезці неабходныя рэчы. Мой дом зусім побач з гэтай бальніцай.
Я паціснула Някляеву руку, перапрасіла двух дактароў, якія былі ў палаце. Прапанавала Вользе пайсці да мяне начаваць. Вольга сказала, што не сыдзе з бальніцы і што дактары рэкамендуюць заставацца для дадатковых даследаванняў.
Спытала лекараў, што трэба з медыкаментаў. Яны адказалі — усё ёсць! І дадалі: калі ёсць магчымасць іх пакарміць — будзе добра.
Я ламануліся дадому гатаваць ежу.
Хвілін праз 15 ператэлефанавала Вольга, сказала, што ў палату ўварваліся людзі, Някляева павезлі, а яна цяпер у галоўурача і папрасіла прыйсці.
Я ламанулася назад у бальніцу.
Калі я прыбегла, галоўны ўрач, ён выпісваў ёй даведку аб стане Някляева.
Яны выйшлі. Вольга сказала, што выклікала міліцыю і мы павінны яе чакаць. Вядома, чакаць! Але нарад не ехаў. Галоўны лекар вынес Вользе даведку (выпіску), і я папрасіла яго выклікаць міліцыю.
Я папрасіла галоўнага лекара бальніцы (службовая асоба) выклікаць нарад міліцыі, каб зафіксаваць факт «гвалтоўнага вывазу» Някляева з рэанімацыйнага аддзялення бальніцы. Сірэнка Віктар Іванавіч (галоўны ўрач), гледзячы мне ў вочы, сказаў: «Давайце заўтра гэта абмяркуем».
У гэты час Вольга прачытала выпіску і не выявіла там ўказання на
Пасля нам патэлефанавалі калегі і сказалі, што афіцыйна даведка бальніцы ўжо дае інфармацыю аб тым, што Някляеў у 0.40 выпісаны з лякарні і сышоў сваімі нагамі. І я ўспомніла прыгожага галоўурача — высокі, сярэдніх гадоў, імпазантны, спакойныя вочы… У рэанімацыйнае аддзяленне ўрываецца брыгада «ў штацкім“ і па падлозе, загарнуўшы ў коўдру, выцягвае хворага з
Вольга Някляева спакойна і цвёрда апісала ўсё супрацоўнікам Кастрычніцкага РУУС, якія прыбылі ў бальніцу пасля
Вольгу Някляеву адціснулі да сцяны, яна стала крычаць і зваць на дапамогу. Някляева сцягнулі з ложка, загарнулі ў коўдру, у чым ён быў у рэанімацыйнай палаце, і па падлозе павалаклі. Вольгу замкнулі ў палаце. Яны паклікалі міліцыянта ў форме, які ў шпіталі парадак ахоўвае і загадалі яму падзяжурыць каля дзвярэй і, пасля таго, «як жанчына супакоіцца, выпусціць яе». Міліцыянт «заступіў на пасаду», дачакаўся, пакуль людзі ў цывільным з’едуць і адамкнуў палату.
Уранку па бел. тэлевізары паказвалі Сірэнку Віктара Іванавіча, які з лёгкай усмешкай казаў, што зусім лёгкія траўмы былі ў Някляева».
Як сведчаць крыніцы «Нашай Нівы» ў Бальніцы хуткай дапамогі, Някляеву сапраўды было праведзенае дасканальнае абследаванне, у тым ліку тамаграфія. Пагрозы жыццю не было выяўлена.
Аднак з апавядання Алены Танкачовай вынікае, што доктар Сірэнка, як найменш, парушыў нормы медыцынскай этыкі і ніяк не перашкаджаў вывазу хворага з бальніцы.
МБ