Уначы ўварваліся на офіс Белсата

Источник материала:  
26.12.2010 10:26 — Новости Общества
Сёньня ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзьверы памяшканьня адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

На той момант у памяшканьні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук,

журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму.

«У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталяваньня засталася толькі дагістарычная саракагадовая пячатная машынка. У яе ўстаўлены аркуш паперы — а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам — Белсат TV», — паведамляе Міхась Янчук у Facebook

Уначы ўварваліся на офіс Белсата

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Могилев нарядился к Рождеству и Новому году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика