Грузія заклікае вызваліць усіх палівязняў

Источник материала:  
24.12.2010 16:14 — Новости Общества
Грузія спадзяецца, што затрыманыя падчас несанкцыянаванай акцыі 19 снежня ў Мінску кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі будуць вызваленыя.

Як перадае РІА Новости, пра гэта заявіў журналістам 24 снежня сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Грузіі Георгій Бакерыя.

Ён падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца сябрам Грузіі. «Для нас гэтыя адносіны вельмі важныя, і мы падтрымліваем яе суверэнітэт. Зыходзячы з гэтага, калі казаць сцісла, цяперашняе становішча выклікае заклапочанасць, і мы спадзяёмся, што затрыманыя кандыдаты будуць вызваленыя», — сказаў Бакерыя.

Пры гэтым, паводле яго слоў, вельмі важна, каб быў прадоўжаны дыялог паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, Беларуссю і ЗША.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←Из-за тумана в Национальном аэропорту Минск были задержаны авиарейсы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика